29 снежня 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Загароднева (1919–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васіль Іванавіч Загароднеў нарадзіўся 29 снежня 1919 г. у вёсцы Лох Саратаўскага павета (цяпер Навабураскага раёна Саратаўскай вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Школа ў сяле тады была пяцігадовай, з шостага па восьмы клас Васіль Загароднеў вучыўся ў Новых Бурасах. Марыў стаць настаўнікам гісторыі, але моцна захварэла маці, яму давялося застацца дома, дапамагаць па гаспадарцы. З 1938 г. загадваў клубам у родным сяле.
2018 г. — 285 гадоў з часу пабудовы Чарнаўчыцкай царквы Параскевы Пятніцы, помніка драўлянага дойлідства (Брэсцкі р-н, 1733)
Зыходзячы з запісаў архіўных дакументаў вынікае, што першая драўляная царква імя святой пакутніцы Параскевы ў мястэчку Чарнаўчыцы Берасцейскага павета (цяпер аграгарадок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) існавала ўжо ў 1459 г. і размяшчалася ў цэнтры паселішча. Тая царква згарэла, у 1733 г. быў пабудаваны новы храм, драўляны, з разным іканастасам.
12 снежня 2014 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Яраслава Захаравіча Шырнюка (1914–2011), інжынера-будаўніка аўтамабільных дарог
Яраслаў Захаравіч Шырнюк нарадзіўся 12 снежня 1914 года ў вёсцы Няневічы Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Чарнаўчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я была ў бежанцах у сувязі з надышоўшым фронтам Першай сусветнай вайны. Вярнуліся яны ў 1919 годзе, вёска была спалена, давялося з нуля аднаўляць гаспадарку.